Асноўныя вынікі скрынінга небяспечных хімічных рэчываў

Небяспечныя хімічныя рэчывы прысутнічаюць у нашым паўсядзённым жыцці паўсюдна і шырока выкарыстоўваюцца прадпрыемствамі ў нашых гарадах. Гэта прыводзіць да вялікай колькасці невялікіх выкідаў у гарадскую каналізацыйную сістэму.

Прапануем азнаёміцца з вопытам замежных калег з праекта, які рэалізуецца ў Балтыйскім рэгіене і накіраваны на распрацоўку новых стратэгій па скарачэню выкідаў небяспечных хімічных рэчывай з гарадскіх крыніц.

Праект NonHazCity накіраваны на распрацоўку новых стратэгій па скарачэнні выкідаў небяспечных хімічных рэчываў з гарадскіх крыніц. Праект будзе звяртацца наўпрост да дробнамаштабных крыніц выкідаў: муніцыпалітэты, прадпрыемствы малых і сярэдніх памераў (МСП) і прыватныя хатнія гаспадаркі. Мэта нашай працы – прадухіленне траплення небяспечных хімічных рэчываў у каналізацыю і, у канчатковым рахунку, у Балтыйскае мора.

Кампанія па скрынінгу NonHazCity 

У рамках праекта NonHazCity было праведзена скрынінгавае даследаванне небяспечных хімічных рэчываў у 6 муніцыпалітэтах, якія размяшчаюцца вакол Балтыйскага мора (Пярну, Каўнас, Шылале, Рыга, Гданьск і Турку). Іншыя гарады, уключаючы Стакгольм і Вэстэросе, выкарыстоўвалі існуючыя дадзеныя для параўнання.

Былі сабраны ўзоры сцёкавых вод з жылых і прамысловых раёнаў, ачышчальных збудаванняў, ліўневых і сцёкавых вод. Узоры былі правераны на прысутнасць выбраных небяспечных хімічных рэчываў у парадку вызначэння мясцовых прыярытэтных рэчываў для далейшай працы ў праекце.

Агульная выснова, якая была зроблена па выніках праведзенага скрынінгавага даследавання, заключаецца ў тым, што аналізаваныя рэчывы былі знойдзены ва ўсіх тыпах узораў у кожным доследным муніцыпалітэце, што азначае, што гэтыя рэчывы шырока распаўсюджаныя і сыходзяць з некалькіх розных тыпаў крыніц.

Некаторыя канкрэтныя высновы:

  • Канцэнтрацыі металаў часцей за ўсё знаходзяцца ў дапушчальных межах. Гэта азначае, што праведзеныя раней намаганні па кантролі забруджвання металамі былі паспяховымі.
  • Хатнія гаспадаркі з’яўляюцца важнымі крыніцамі небяспечных хімічных рэчываў. Усе аналізаваныя рэчывы былі знойдзены ў сцёкавых водах з жылых раёнаў, некаторыя былі выяўленыя ў высокіх канцэнтрацыях.
  • Фталаты і перфтарыраваныя злучэнняі ‒ гэта групы рэчываў, якія найбольш часта вызначаліся ва ўсіх тыпах сцёкавых вод, уляганнях сцёкавых і ліўневых вод.
  • Алкілфенолы і бісфенол А былі знойдзены ва ўсіх тыпах узораў. Найбольш высокія ўзроўні алкілфенолаў былі знойдзены ў бытавых сцёкавых водах, тады як найвышэйшы ўзровень бісфенолу А быў знойдзены ва ўзорах, сабраных у прамысловых раёнах і ад прадпрыемстваў малых і сярэдніх памераў.
  • Высокая канцэнтрацыя фармацэўтычных прэпаратаў была знойдзена ў бытавых сцёкавых водах, а таксама ў водах і сцёках ачышчальных збудаванняў.
  • Ачышчальныя збудаванні ‒ гэта важныя крыніцы траплення небяспечных хімічных рэчываў у Балтыйскае мора, паколькі рэчывы туды трапляюць з такіх крыніц, як дзейнасць і матэрыялы выкарыстоўваюцца ў хатніх гаспадарках, з муніцыпальных крыніц і ад прадпрыемстваў малых і сярэдніх памераў. Калі некаторыя рэчывы дасягаюць ачышчальных збудаванняў, яны могуць змяніцца ў больш небяспечныя рэчывы і могуць таксама аказваць негатыўны эфект на працэс працы ачышчальных збудаванняў.

Нашы рэкамендацыі:

  • Меры, накіраваныя на крыніцы ўзыходзячага патоку, павінны стаць больш важнымі ў прадпрымаемых намаганнях па скарачэнні выкідаў небяспечных рэчываў у Балтыйскае мора.
  • Цяжкія металы былі вялікай праблемай для навакольнага асяроддзя ў мінулым, але ўзроўні іх утрымання паступова зніжаецца дзякуючы добраму кіраванню. Сёння неабходна надаць найбольшую ўвагу шырока распаўсюджанаму ўздзеянню ХРРЭСов і мерам, накіраваным на выкіды гэтых рэчываў.

Што могуць зрабіць муніцыпалітэты?

У NonHazCity мясцовыя адміністрацыі падыходзяць да распрацоўкі адпаведных стратэгій па паэтапнай адмове ад небяспечных хімічных рэчываў. Муніцыпалітэты нясуць адказнасць за школы, ахову здароўя, транспарт, менеджмент вуліц і паркаў, будаўніцтва і г.д., а таксама могуць уплываць шляхам прыняцця абгрунтаваных рашэнняў і патрабаванняў. Крытэрыі па небяспечных хімічных рэчывах павінны быць інтэграваныя ў практыку дзяржаўных закупак. Партнёрскія гарады ў цяперашні час распрацоўваюць стратэгічныя планы дзеянняў па хімічным рэчывах і прыцягваюць розныя ўстановы ў сваіх муніцыпалітэтах для дасягнення нетаксічнага паўсядзённага жыцця.

Што могутць зрабіць прадпрыемствы малых і сярэдніх памераў?

Прадпрыемствы малых і сярэдніх памераў выкарыстоўваюць вялікую колькасць вырабаў у сваёй дзейнасці, якія ўтрымліваюць небяспечныя хімічныя рэчывы. Яны могуць знаходзіцца ў вырабах, якія яны вырабляюць, у паслугах, якія яны аказваюць, і ў працы іх майстэрняў, офісаў і пляцовак. NonHazCity рэалізуе пілотныя ініцыятывы з прадпрыемствамі малых і сярэдніх памераў у мэтах садзейнічання скарачэнню выкідаў небяспечных хімічных рэчываў ‒ напрыклад, у цырульнях і салонах прыгажосці, гасцініцах і бальніцах, службах па ўборцы, хімчыстках і аўтамыйках, сталярных і іншых малых майстэрнях, друкаваных і капіравальных цэнтрах, будаўнічых рынках і многіх іншых. Вырабляюцца мэтавыя інфармацыйныя матэрыялы і вядзецца актыўная камунікацыйная дзейнасць.

Што могуць зрабіць жыхары?

Мы ўсе выкарыстоўваем тавары, у якіх утрымліваюцца небяспечныя хімічныя рэчывы, у нашым паўсядзённым жыцці і ў нашых хатніх гаспадарках ‒ мыйныя сродкі, сродкі па догляду за целам, вялікая разнастайнасць пластыка, фарбы, электроніка. Аб некаторых з іх мы ведаем, што яны праблематычныя, але пра вялікую колькасць тавараў мы нічога не ведаем, ці ўтрымліваюцца ў іх «небяспечныя рэчывы»? NonHazCity рэалізуе кампаніі ў сваіх партнёрскіх гарадах, каб жыхары ведалі пра сваё штодзённае выкарыстанне хімічных рэчываў, і дапамагае ім прыняць усвядомлены выбар, які прывядзе да скарачэння выкідаў небяспечных хімічных рэчываў ад хатніх гаспадарак.

 

Даведка

Хімічныя рэчывы, якія разбураюць эндакрынную сістэму (ХРРЭС) – гэта група натуральных і сінтэтычных рэчываў, якая можа імітаваць натуральна сустракаемыя гармоны або перашкаджаць эндакрынным функцыям і прыводзіць да шэрагу неспрыяльных наступстваў для здароўя чалавека і дзікай прыроды. Маюцца вялікія падазрэнні, што ХРРЭСы перашкаджаюць рэпрадуктыўным функцыям, а таксама аказваюць уплыў на развіццё, неўралогію і імунную сістэму:

• Уздзеянне на здароўе чалавека ўключае ў сябе заганы развіцця, розныя тыпы рака, затрымкі развіцця нервовай сістэмы ў дзяцей, атлусценне, праблемы з памяццю, дыябет і агульнае паслабленне адказаў імунітэту.

• Уздзеянне на дзікую прыроду можна назіраць пры размнажэнні і развіцці рыб, уключаючы фемінізацыю або маскулінізацыю, як марскіх, так і прэсноводных жывёл.

Тавары і вырабы, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці, а таксама іншыя крыніцы ў памяшканнях і на адкрытым паветры, утрымліваюць злучэння ХРРЭС. ХРРЭСы былі выяўленыя ў вялікай колькасці розных груп тавараў, такіх як пластмаса, касметыка і сродкі асабістай гігіены , сродкі для чысткі, фарбы, канцтавары, цацкі, мэбля, адзенне і многія іншыя. ХРРЭСы могуць трапляць у навакольнае асяроддзе на этапе вытворчасці і пры выкарыстанні тавараў і вырабаў. Прыклады агульных ХРРЭСов ‒ алкілфенолы, фталаты, перфтарыраваныя злучэнні, бісфенол А, кадмій і многія фармацэўтычныя прэпараты.