Жыхары двух раёнаў Беларусі могуць прыняць удзел у анкетаванні

У Вілейскім і Іўескім раёнах праводзіцца анкетаванне жыхароў па пытаннях утрымання небяспечных рэчываў у таварах. Высвятленне ўзроўню ведаў жыхароў з’яўляецца часткай інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на зніжэнне паступлення ў сцёкавыя воды і навакольнае асяроддзе небяспечных рэчываў, якія ўтрымліваюцца ў таварах.

Каб прыняць удзел у міні-даследаванні, неабходна запоўніць онлайн-анкету, якая ўтрымлівае 10 пытанняў. Спасылкі на апытальнікі размешчаны ў інфармацыйных цэнтрах пра працу камунальных служб Іўя і Вілейкі.

Інфармацыйны цэнтр пра працу камунальных служб Вілейскага раёна

Інфармацыйны цэнтр пра працу камунальных служб Іўескага раёна

 

Адказаць на пытанні можна да 15 студзеня 2018 года.

Вынікі анкетавання будуць улічвацца пры планаванні інфармацыйнай кампаніі праекта “Інавацыйныя рашэнні для зніжэння скіду небяспечных забруджвальных рэчываў у Балтыйскае мора ад гарадоў” (BEL-NonHazCity), які ажыцяўляецца пры фінансавай падтрымцы Шведскага Інстытута.