Каб рамонт не сапсаваў паветра ў доме

Якія матэрыялы выкарыстоўваеш, рамантуючы дом, тым і будзеш потым дыхаць. Калі хочаш знайсці дружалюбныя паветру і жыхарам у доме будматэрыялы, тады запомні значэнне гэтых маркіровак на таварах.

Знакі экамаркіроўкі «Паўночны лебедзь», «Блакітны анёл», «Экакветка»

Што гэта такое: гэта афіцыйныя знакі экамаркіроўкі, якія гарантуюць як якасць выраба, так і меншае ўтрыманне хімікаліяў у ім. Напрыклад, ад фарбаў для ўнутраных памяшканняў з экамаркіроўкай шкодных вылучэнняў будзе як мінімум у два разы менш. Для таго, каб атрымаць знак эка-маркіроўкі, прадукт павінен адпавядаць шматлікім крытэрыям, што пацвярджаецца вынікамі лабараторных аналізаў і сертыфікатамі якасці.

‒ Зялёны круг з сілуэтам птушкі ‒ «Паўночны лебедзь». Гэты знак экамаркіроўкі распрацаваў Савет міністраў паўночных краін, і ён з’яўляецца самым вядомым знакам экамаркіроўкі ў Еўропе. «Паўночнага лебедзя» можна знайсці на фарбах, лаках, пакрыццях для падлогі, на мэбле, розных будаўнічых канструкцыях і г.д.

 

 

‒ «Блакітны анёл» ‒ гэта нямецкі знак экамаркіроўкі. У цяперашні час ён дзейнічае для 125 груп тавараў, у тым ліку, шпалерр, стружкавых пліт, ізаляцыйных матэрыялаў, падлогавых пакрыццяў, фарбах для памяшканняў і г.д.

 

 

‒ Нарэшце «Экакветка» ‒ афіцыйны знак экамаркіроўкі Еўрапейскага саюза. На яго могуць прэтэндаваць адпаведныя фарбы, лакі, драўляныя і тэкстыльныя пакрыцці для падлогі, а таксама мэбля з дрэва.

У крамах Беларусі можна знайсці тавары з экамаркіроўкай: ламінат, падвесныя столі, фарбы для ўнутраных работ, грунтоўкі.

 

Маркіроўка тэкстылю OEKO-TEX® Standard 100

Што гэта: Гэта распрацаваная ў Швейцарыі незалежная сістэма тэставання і сертыфіцыравання вырабаў з тэкстылю, у тым ліку тэкстылю для дома (шторы, пасцельная бялізна, ручнікі і г.д.). Маркіроўка мае высокія патрабаванні па адносінах да зместу у прадуктах шкодных для здароўя хімічных рэчываў. Акрамя таго, улічваецца для чаго прызначаны выраб, напрыклад, да падушак прымяняюцца больш строгія патрабаванні, чым да штораў. Для таго, каб атрымаць права на дадзеную экамаркіроўку, узоры прадукцыі тэстуюцца ў лабараторыі.

Mаркіроўка Émissions dans l’air intérieur

Што гэта: Гэта абавязковая ў Францыі маркіроўка для розных груп тавараў для рамонту, напрыклад, для падлогавых пакрыццяў, сродкаў для апрацоўкі сцен і столі. Яна паказвае, якія рэчывы, і ў якой колькасці вылучаюцца з канкрэтнага вырабы ў працэсе эксплуатацыі. А + азначае, што выраб адрозніваецца нізкай колькасцю шкодных вылучэнняў, у сваю чаргу C папярэджвае аб значнай колькасці хімікаліяў. У Беларусі можна знайсці шпалеры і ламінат з такой маркіроўкай.

 

Будаўнічыя матэрыялы па класіфікацыі выкідаў

Што гэта: Гэта фінская класіфікацыя (M1, M2, M3) дапаможа знайсці будаўнічыя тавары, з якіх у паветра выкідваецца нязначная колькасць шкодных рэчываў. Плануючы рамонт, выбірайце тавары з паметкай M1.

У Беларусі можна купіць каменную вату, фарбы і лакі з такой маркіроўкай.

 

Маркіроўка для дывановых пакрыццяў GUT

Што гэта: На такую ​​маркіроўку могуць прэтэндаваць дываны, у складзе якіх няма забароненых хімікаліяў, і якія не вылучаюць у паветра вялікую колькасць шкодных рэчываў.

Такую маркіроўку таварам прысвойвае створаная ў Германіі асацыяцыя вытворцаў экалагічна чыстых дываноў GUT, якая аб’ядноўвае некалькі дзесяткаў еўрапейскіх вытворцаў. Таму, калі шукаеш экалагічна чысты дыван для дома, трэба выбіраць той, якія выраблены ў ЕС.

 

Тры міфа аб бясшкоднасці тавараў для рамонту

Выраблена ў Беларусі значыць бясшкодна. На жаль тое, што фарба або пакрыццё для падлогі вырабленае ў нас, не гарантуе, што ў ім няма шкодных рэчываў.

Будзе дрэнна пахнуць, але потым пройдзе. Асобныя шкодныя рэчывы, напрыклад, фармальдэгід вылучаецца з выраба да 5 гадоў.

Усе тавары, на якіх ёсць надпісы эка, бія і да таго падобнага, бяспечныя. Не давярайце самаабвешчанай экалагічнасці вытворцы. Часцей за ўсё гэта толькі маркетынгавы ход, які ня мае нічога агульнага з сапраўднай экалагічнай чысцінёй.