МГА "Экапартнёрства" прыняло ўдзел у выставе "СМІ ў Беларусі" і расказала, як выбіраць касметыку і бытавую хімію

4 мая 2018 года ў Мінску праходзіла выстава “СМІ ў Беларусі”, дзе чытачы і гледачы беларускіх сродкаў масавай інфармацыі маглі сустрэцца з журналістамі і экспертамі па розных пытаннях. На стэндзе газеты “Народная газета” наведвальнікі выставы маглі атрымаць кансультацыю ад МГА “Экапартнёрства” па пытаннях хімічнай бяспекі тавараў бытавой хіміі і касметыкі.

Абвестка пра кансультацыі з МГА “Экапартнёрства” была размешчана ў газеце загадзя, таму людзі прыходзілі не толькі з тэарэтычнымі пытаннямі, але і прыносілі сродкі бытавой хіміі і касметыкі, якой уласна карыстаюцца.

Пасля ўдзелу ў выставе “Народная газета” надрукавала інтэрв’ю з Алінай Бушмовіч. Яго можна прачытаць на сайце выдання: https://www.sb.by/articles/eko-no-ne-divo.html