ПАРЫКМАХЕРЫ ПАДВЯРГАЮЦЦА ШТОДЗЁННАЙ РЫЗЫЦЫ ДЛЯ ЗДАРОЎЯ ПРЫ ПРАЦЫ З ФАРБАМІ ДЛЯ ВАЛАСОЎ

У Беларусі з’явіўся дапаможнік для парыкмахераў, які вучыць выбіраць фарбы і іншыя сродкі для валасоў з найменшым утрыманнем небяспечных хімічных рэчываў.

Даследаванні паказваюць, што парыкмахеры часта пакутуюць ад дэрматыту, алергічнага рыніта і маюць праблемы з дыханнем, што звязана са спецыфікай іх работы. Праблемы са здароўем выкліканы рэгулярным выкарыстаннем кактэйлю з рэчываў, якія ўключаюць у склад хімічных сродкаў для валасоў. Па дадзеных Нацыянальнага інстытута па прафесійнай бяспецы і здароўю ЗША з больш чым 3000 хімічных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў касметалогіі, 30% класіфікуюцца ўрадам ЗША як таксічныя рэчывы.

Веданне інгрэдыентаў, шкодны ўплыў якіх даказаны або лічыцца магчымым, дапамагае выбіраць больш бяспечныя сродкі для валасоў, што дапаможа знізіць рызыку развіцця прафесійных захворванняў, звязаных з выкарыстаннем хіміі.

Дапаможнік для парыкмахераў «Міжнародны вопыт па павышэнню дасведчанасці па небяспечным рэчывам» падрыхтаваны і выдадзены МГА «Экапартнёства» сумесна з экспертамі Балтыйскага экалагічнага форуму ў рамках грамадскай кампаніі «Набывай свядома!». Выданне даступна ў інтэрнэце для запампоўкі і будзе распаўсюджвацца бясплатна. У ім прыведзена інфармацыя аб шкодных рэчывах, іх прызначэнні у сродках для валасоў і небяспецы, якую яны з сабой нясуць.

Таксама ў лютым 2015 года МГА «Экапартнёрства» арганізавала ўдзел сямі беларускіх парыкмахераў у майстар-класе нямецкага спецыяліста па экалагічнай афарбоўцы валасоў Біргіт Песін у Рызе.

Спампаваць выданне можна па спасылцы: http://ecopartnerstvo.by/sites/default/files/parikmaher_new.pdf

Дапаможнік «Міжнародны вопыт па павышэнню дасведчанасці па небяспечным рэчывам» распрацавана у рамках праекта «Кампанія па павышэнню ўзроўня дасведчанасці спажыўцоў па пытаннях утрымання небяспечных хімічных рэчываў у таварах», сафінансуемым Міністэрствам замежных спраў Эстоніі і ЕС.