Праверце са спецыялістамі бяспеку вашага дома!

Жыхары Іўескага і Вілейскага раёнаў могуць атрымаць кансультацыю спецыялістаў, як правільна выбіраць тавары бытавой хіміі, сродкаў асабістай гігіены і касметыкі без утрымання небяспечных рэчываў. Кансультацыі будуць праводзіцца ў рамках акцыі “Мой бяспечны дом”

Навошта ўдзельнічаць у акцыі?

Кожны дзень тысячы людзей, незалежна ад узросту і пола, адчуваюць уплыў розных кактэйлей з небяспечных для здароўя хімічных рэчываў праз тыя прадметы, якімі яны карыстаюцца. Ці не прыйшоў час пачаць думаць пра тое, якое ўздзеянне на наша здароўке і на навакольнае асяроддзе?

Кансультацыі будуць праводзіцца спецыялістамі МГА “Экапартнёрства”, якія займаюцца пытаннямі ўтрымання небяспечных рэчываў у нехарчовых тавараў ужо больш за пяць год.

Як стаць удзельнікам?

Для ўдзелу ў акцыі “Мой бяспечны дом” неабходна да 15 лютага 2018 года зарэгістравацца онлайн на старонцы інфацэнтра аб працы камунальных служб Вконтакте

Іўе (https://vk.com/kommunalka_ivye),

Вілейка (https://vk.com/kommunalka_vileyka),

або па спасылцы  https://goo.gl/forms/Zc0PwuNOJrndsSUB3.

Таксам можна падаць заяўку па тэлефоне +375 29 106 67 10.

Удзельнікі акцыі “Мой бяспечны дом” будаць адабраныя да 21 лютага 2018 года.

У якім фармаце будзе праходзіць акцыя?

Праводзіць якаснае даследаванне бытавой хіміі, касметыкі, сродкаў асабістай гігіены і іншых тавараў лепш за ўсе падча асабістага візіта эсперта. Ён сам у вас дома прааналізуе ўсе баначкі з крамамі, шампунямі, парашкамі і іншымі сродкамі, якія патэнцыйна могуць утрымліваць такія небяспечныя рэчывы, як парабены, фталаты, сурфактанты, сіліконы і інш.

Калі па нейкіх прычынах вы не хочаце, каб спецыяліст наведаў ваш дом, то можна прынесці сродкі бытавой хіміі, асабістай гігіены і касметыкі на агульную кансультацыю. Месца правядзення кансультацыі будзе вядома пазней.

Якія бонусы атрымае ўдзельнік?

Удзельнікі кансультацый атрымаюць набор брашур з рэкамендацыямі, як правільна выбіраць касметыку, бытавую хімію, тавары для дзяцей, будаўнічыя матэрыялы.

Удзельнікі, якіх эксперты інфакампаніі наведаюць дома, таксама атрымаюць у падарунак экалагічна чыстыя сродкі бытавой хіміі па клопату за целам.

Ці будзе працяг?

Акцыя “Мой бяспечны дом” праводзіцца ў рамках інфармацыйнай кампаніі “Бяспечныя тавары, бяспечныя гарады”, якая накіравана на прыцягненне ўвагі жыхароў Іўескага і Вілейскага раёнаў да пытанняў утрымання небяспечных рэчываў ў таварах і рэалізуецца пры падтрымцы Шведскага Інстытута.

На працягу 2018 года жыхары змогуць паўдзельнічаць у навучальных мерапрыемствах, дзе даведаюцца, на што трэба звяртаць увагу пры выбары сродкаў бытавой хіміі, касметыкі, сродкаў асабістай гігіены, цацак. Мерапрыемствы інфакампаніі носяць выключна адукацыйны характар, на іх не будуць нічога прадаваць.