“Уха-фэст” у Вілейцы стаў яшчэ больш экалагічным

14 ліпеня 2018 года ў Вілейцы прайшоў штогадовы фестываль “Уха-фэст 2018”. У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства надалі асаблівую ўвагу экалагічным аспектам. Упершыню ў рамках фэста адбыўся велапарад, на ўсёй тэрыторыі быў арганізаваны раздзельны збор смецця, а калі вы прыйшлі са сваім кубкам, то маглі пачаставацца квасам дарма.

“Уха-фэст” штогадова збірае на беразе Вілейскага вадасховішча мясцовых жыхароў і гасцей з суседніх раёнаў і нават замежжа. Праграма свята насычана цікавымі мерапрыемствамі на любы густ: выступленні мясцовых артыстаў, майстар-классы ад аматараў водных відаў спорта, конкурс на паяданне пельменяў, фаер-шоў, тэатралізаваная імпрэза з Нептуном і галоўнае – дэгустацыя ухі, зваранай па мясцовых рэцэптах.

Асаблівасцю сёлетнега фестывалю сталі экалагічныя актыўнасці, якія арганізатары падрыхтавалі для гасцей. Аматары веласіпедаў маглі паказаць сваю крэатаўнасць і прыняць удзел у велапарадзе. Лепшыя касцюмы былі ўзнагароджаны падарункамі ад мясцовай ініцытыявы “Рух, як спосаб скарачэння выкідаў” праекта “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам.

Сельскія падворкі традыцыйна спаборнічалі ў прыгатаванні ўхі, а таксама журы ацэньвала іх экалагічнасць. Як арганізаваны раздзельны збор смецця, выкарыстоўваецца шматразовы посуд ці небяспечны для навакольнага асяроддзя пласты, якім сродкам бытавой хіміі аддаюць перавагу. Па выніках галасавання журы лепшыя падворкі атрымалі падарункі ад праекта “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам.

Падчас фестывалю таксама працавала адукацыйная пляцоўка інфрмацыйнай кампаніі “Бяспечныя тавары, бяспечныя гарады”, якую ладзіць МГА “Экапартнёрства” пры падтрымцы Шведскага Інстытута. Госці свята маглі атрымаць кансультацыі, як правільна выбраць бяспечную бытавую хімію і касметыку, а таксама ўзяць для самастойнага вывучэння тэматычныя брашуры пра правільны выбра тавараў.