У Вілейцы яшчэ дзве валанцёркі праверылі хімічную бяспеку свайго дома

21 красавіка МГА “Экапартнёрства” наведала дзвюх валанцёрак з города Вілейкі.

Дзяўчаты паказалі шматлікія сродкі бытавой хіміі і касметыкі, якімі яны рэгулярна карыстаюцца. Эксперт Аліна Бушмовіч адзначыла, што некаторыя сродкі маюць знакі агульнапрызнанай экалагічнай маркіроўкі, чаго раней не знаходзілі ў таварах іншых валанцёраў. Абездве валанцёркі адзначылі, што амаль не карыстаюцца пластыкавым посудам і патэльнямі з антыпрыгарным пакрыццём.

Напраканцы візітаў валанцёрам падаравалі брашуры з карыснымі парадамі і экалагічныя сродкі ад спонсараў – кампаніі Sativa і сеткі экалгічных крамаў BioBeaty.

Больш падрабязна пра візіт можна прачытаць у артыкуле мясцовай раённай газеты “Шлях перамогі”:

Эксперты проверили «химический арсенал» вилейчанок в рамках акции «Безопасный дом»

Візіт прайшоў у рамках інфармацыйнай кампаніі “Бяспечныя тавары, бяспечныя гарады”, якая праводзіцца пры падтрымцы Шведскага Інстытута.