Як пазбегнуць забруджвання водных рэсурсаў Беларусі і Балтыйскага мора?

Пра забруджванне беларускіх вадёмаў і Балтыйскага мора ішла размова на канферэнцыі 30 студзеня 2018 года ў Мінску. Мерапрыемства сабрала больш за 80 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, сярод якіх прадстаўнікі ЖКГ, райвыканкамаў і грамадскіх арганізацый. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі МГА “Экапартнёрства” і Кааліцыя “Чыстая Балтыка”.

Выканаўчы сакратар Кааліцыі “Чыстая Балтыка” Міхаіл Дуркін у сваім выступленні акрэсліў найбольш актуальныхя праблемы кіравання воднымі рэсурсамі і фарміравання палітыкі па іх рашэнні ў рэгіёне Балтыйскага мора, куды нясуць свае воды некаторыя беларускія рэкі.

− Калі ў Балтыйскім рэгіёне з’явіліся буйныя гарадскія агламерацыі і буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, калі актыўна сталі выкарстоўвацца мінеральня ўгнаенні, што прывяло да таго, што ў сярэдзіне 80-ых сітуацыя на Балтыцы дасягнула свайго піка з пункту гледжання забруждвання, і Балтыка ў літаральным сэнсе пачала задыхацца, − адзнчыў Міхаіл Дуркін.

Пра новыя забруджвальныя рэчывы, якія трапляюць у сцёкавыя воды з дамоў, расказала менеджар праекта NonHazCity Тоні Вікман. Маюцца на ўвазе небяспечныя хімічныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў неспажывецкіх тавараў – бытавой хіміі, будаўнічых матэрыялах, касметыцы, вопратцы, цацках – і ў выніку яны трапляюць у навакольнае асяроддзе. Сярод іх алкілфенолы, фталаты, бісфеонол А. Яна прывяла дадзеныя аналіза сцёкавых вод з жылых і прамысловых раёнаў 6 гарадоў у розных краінах, які быў праведзены ў рамках праекта . Ва ўсіх муніцыпалітэтах і ва ўсіх пробах былі знойдзены алкілфенолы, бісфенал А, кадмій, перфторалкільные і поліфторалільныя хімічныя рэчывы. Згаданыя рэчывы негатыўная ўплываюць на эндакрынную сістэму чалавека і рэпрадуктыўную функцыю жывёлаў.

У барацьбе з дадзенай праблемаў дапамагае распрацоўка плана кіравання небяспечнымі рэчывамі на ўзроўні муніцыпалітэта. Так Тоні Вікман падзяліласа досведам Стакгольма, дзе быў прыняты дакумент такого кшталту на 2014-2019 гады. Ён прадугледжвае інфармаванне жыхароў, выкананне экалагічных крытэряў для муніцыпальных закупах і маніторынг.

Акрамя шведскага досведу працы па зніжэнні ўтрымання небяспечных рэчываў у таварах на канферэнцыі былі праўдстаўлены мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Рызе і Гданьску.

На канферэнцыі таксама абмяркоўваліся патанні ўцягення грамадскасці ў вырашэнні водных праблем. Якія інструменты лепш выкарыстоўваць для працы з жыхарамі расказалі супрацоўнікі інфармацыйных цэнтраў па пытаннях аховы ласосяў, жыллёва-камунальных паслуг і маніторынгу беларускіх рэк.

Канферэнцыя “Зніжэння забруджвання водных рэсурсаў на раённым узроўкі за кошт укаранення інавацыйных рашэнняў і ўдзелу насельніцтва” праводзілася ў рамках Кампаніі па вадзе і здароўю пры падтрымцы Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця (Sida) і праекта “Патрабаванне ў эфектыўным кіраванні ЖКГ”, які фінансіруецца Еўрапейскім саюзам.