Як выбраць будаўнічыя матэрыялы, бяспечныя для здароўя?

У чым праблема?

Многія рэчывы, што аказваюць шкодны ўплыў на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе, змяшчаюцца ў будаўнічых матэрыялах (сумесі  – фарбах, лаках, клеях і інш.) або ў прадуктах (матэрыялы для падлогі, шпалеры і інш.). Некаторыя рэчывы могуць выклікаць рак, аказваць уплыў на гарманальную сістэму, выклікаць алергію або раздражненне або парушаць развіццё дзяцей. Некаторыя з іх могуць быць вельмі ўстойлівымі і біялагічна назапашвацца ў навакольным асяроддзі. Гэтыя так званыя ўстойлівыя, біяакумулятыўныя і таксічныя / вельмі ўстойлівыя, вельмі біяакумулятыўныя (PBT / vPvBs, Persistent, Bioaccumulative and Toxic) рэчывы пры трапленні ў навакольнае асяроддзе застаюцца ў ёй вельмі працяглы час і могуць назапашвацца ў харчовым ланцугу. Сляды рэчываў з такімі ўласцівасцямі былі знойдзены нават у крыві белых мядзведзяў у Арктыцы, удалечыні ад прамысловых рэгіёнаў.

У адпаведнасці з існуючым заканадаўствам вытворцы будаўнічых матэрыялаў абавязаны гарантаваць бяспеку сваёй прадукцыі, а гэта азначае адсутнасць рызык, звязаных з эмісіяй, якая змяшчаецца ў будматэрыялах з  небяспечнымі рэчывамі, для людзей або для навакольнага асяроддзя. Для многіх тыпаў будматэрыялаў існуюць спецыяльныя нормы, у якіх паказана, як правесці даследаванні або «разлічыць» бяспеку прадукту.

Хоць кожны з прадуктаў можа быць хімічна бяспечным, для захавання вашага здароўя важна купляць будаўнічыя матэрыялы з нізкім утрыманнем небяспечных хімічных рэчываў. Гэта важна таму, што ў складзе розных прадуктаў могуць законна знаходзіцца невялікія колькасці небяспечных рэчываў, якія могуць вылучацца ў паветра ў вашым доме. Паколькі такіх магчымасцяў шмат, сумарнае ўздзеянне нізкіх канцэнтрацый некалькіх рэчываў можа быць шкодным.

 

 

paintcan3

Многія шкодныя рэчывы, што змяшчаюцца ў будаўнічых матэрыялах або ў прадуктах, могуць аказваць негатыўны ўплыў на вашае здароўе і навакольнае асяроддзе.

ЧАМУ ГЭТЫЯ РЭЧЫВЫ НЕ ЗАБАРОНЕНЫЯ ЗАКОНАМ?

СТВАРЫЦЕ Ў СЯБЕ ДОМА АСЯРОДДЗЕ БЕЗ ШКОДНАГА РЭЧЫВА – ЗАХАВАЙЦЕ СВАЁ ЗДАРОЎЕ.

Кожны пакупнік можа выбіраць больш бяспечныя альтэрнатывы і сваім выбарам уплываць на рынак. Калі вы ведаеце, якія рэчывы могуць быць небяспечныя, інфармацыю пра іх вы можаце знайсці на этыкетках, якія звычайныя для будаўнічых сумесяў, але рэдка бываюць на будматэрыялах.

Не саромейцеся ў крамах задаваць пытанні аб складзе прадуктаў! Вы маеце на гэта права. Рэгламент ЕС аб ​​рэгістрацыі, ацэнцы і аўтарызацыі хімічных рэчываў (REACH) абавязвае аператараў рознічнага гандлю на працягу 45 дзён даваць адказы на пытанні аб наяўнасці ў прадуктах пэўных хімічных рэчываў. Вытворцы і пастаўшчыкі абавязаны па запытам спажыўцоў прадастаўляць інфармацыю аб складзе і канцэнтрацыі асабліва небяспечных рэчываў.

Калі магчыма, выбірайце прадукты з экамаркіроўкай

ШТО ВЫ МОЖАЦЕ ЗРАБІЦЬ?

download

Калі магчыма, то выбірайце тавары з экамаркіроўкай.


Уплыў на ваша здароўе 

 

 


Рэкамендацыі!

  • Спытаеце экспертаў аб бяспечных будаўнічых таварах!
  • Прачытайце этыкетку тавару і звяртайце ўвагу на cімвалы рызыкі і на папярэджанні, выкарыстоўвайце яго ў адпаведнасці з інструкцыяй.
  • Не давярайце заявам вытворцаў аб экалагічнай чысціні тавараў. Карыстайцеся таварамі, сертыфікаванымі незалежным трэцім бокам, напрыклад, пазначанымі экамаркіроўкай ЕС (кветка ЕС) або знакам Паўночнага лебедзя. Маркіроўкі могуць служыць арыенцірам пры выбары прадуктаў у залежнасці ад таго, што яны гарантуюць.
  • Падчас і пасля рамонтных прац з ужываннем хімічных будматэрыялаў (фарбы, лакі, клеі) рэгулярна вентылюйце і ветрыце памяшканне. Пераканайцеся, што ў пакоях маецца пастаянная вентыляцыя, і ветрыце памяшканне двойчы ў дзень на працягу 5 хвілін.
  • Калі вы цяжарныя, рамонт павінен рабіць хтосьці іншы. Інвесціруйце ў пошук добрых і бяспечных тавараў; вы ўбачыце, што яны становяцца ўсё больш і больш даступнымі, і гэта таго варта.