Публікацыі

Праект BelHazCampaign з’яўляецца даччынным праектам LIFE праекта BaltInfoHaz (LIFE10 / INF / EE108) и быщ адаптаваны для беларускіх мэтавых груп .

ДАПАМОЖНІК ДЛЯ ПАРЫКМАХЕРАЎ

У выданні прыведзена інфармацыя аб шкодных рэчывах, іх прызначэнні ў сродках для валасоў і небяспецы, якую яны з сабой нясуць.

Спампаваць

300x214

ПРАКТЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК “НАБЫВАЙ СВЯДОМА”

Выданне «Набывай свядома» будзе цікава педагогам розных дысцыплін, якія хочуць закрануць на сваіх уроках пытанні ўтрымання небяспечных хімічных рэчываў у таварах. Ён змяшчае як агульную інфармацыю аб фізіка-хімічных уласцівасцях і шляхах уздзеяннях небяспечных хімічных рэчываў на чалавека і навакольнае асяроддзе, так і практычныя рэкамендацыі па групах тавараў – касметыцы, бытавой хіміі, электроніцы.

Спампаваць

teachhb_by-212x300

ХІМІЧНЫЯ РЭЧЫВЫ, ЯКІЯ ЗНІШЧАЮЦЬ ЭНДАКРЫННУЮ СІСТЭМУ (ХРЗЭС) – ДЗЕЯННІ, НЕАБХОДНЫЯ ЗАРАЗ!

Спампаваць

edc_cover-236x300

ХРЗЭС

Зніжэнне якасці спермы, жаночае бясплоддзе, павышэнне захворвання дыябетам … – гэта шмат у чым адмоўныя наступствы дзеяння хімічных рэчываў, што разбураюць эндакрынную сістэму. Дадзеныя рэчывы выяўляюцца ў многіх таварах, якімі мы карыстаемся кожны дзень. Як пазбегнуць негатыўнага ўздзеяння на здароўе, падкажа наш буклет.

Скачать

edc-by-300x243

СРОДКІ ГІГІЕНЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Штогод у свеце павялічваецца колькасць дзяцей, якія пакутуюць ад алергіі. Адна з прычын такой тэндэнцыі – злоўжыванне дзіцячымі касметычнымі сродкамі і іх няправільны выбар. Рэкамендацыі, сабраныя ў нашым буклеце, дапамогуць вам клапаціцца аб вашым дзіцяці правільна.

Спампаваць

babycosmetics-300x241

БЫТАВАЯ ХІМІЯ

Арсенал сродкаў, якія палягчаюць уборку дома, сёння настолькі вялікі, што пакупніку складана на чымсьці спыніць свой выбар. Тым не менш, купляючы сродкі, навязаныя рэкламай, ён не можа быць упэўнены, што пры мыцці посуду або вокнаў ён не падвяргае небяспецы сваё здароўе. Нашы рэкамендацыі дапамогуць вам пазбегнуць негатыўнага ўплыву на здароўе.

Спампаваць

houshold-300x242

РАМОНТ І ЎЛАДКАВАННЕ ДОМА

Збіраецеся пераляпіць шпалеры, пафарбаваць падлогі або купіць новую мэблю? А ці ведаеце вы, якой небяспецы вы падвяргаеце сваё здароўе, калі карыстаецеся няякаснымі аздобнымі матэрыяламі? Як выбраць хімічна бяспечныя тавары, раскажа наш буклет.

Спампаваць

renovation-300x240

КАСМЕТЫКА

На што звяртаць увагу пры выбары касметыкі? Якія зубныя пасты і крэмы для загару лепш не купляць? Наш буклет дапаможа зарыентавацца ў свеце касметычных сродкаў. Асобныя часткі выдання прысвечаны дэзадарантам, шампуням, дэкаратыўнай касметыцы. Так важна ў пагоні за прыгажосцю не нашкодзіць свайму здароўю.

Спампаваць

cosmetics-300x242

МІЛЬЁН ПРЫЧЫН, КАБ ДАВЕДАЦЦА ПРА НЕБЯСПЕЧНЫЯ ДЛЯ ЗДАРОЎЯ РЭЧЫВЫ

Брашура распавядае пра тое, якія рэчывы эколагі называюць шкоднымі, і ў якіх таварах яны ўтрымліваюцца. У ёй чытач знойдзе шмат цікавых рэкамендацый, як выбіраць шампуні, пральныя парашкі, посуд – і іншыя спажывецкія тавары без утрымання “хіміі”.

millionr-300x300


 

cosmetics_1_small_01

cosmetics_2_small

detergents_small-1

children-room-small


 

Вулічныя плакаты

k