Notice: is_feed was called incorrectly. Conditional query tags do not work before the query is run. Before then, they always return false. Please see Debugging in WordPress for more information. (This message was added in version 3.1.0.) in /data01/virt88251/domeenid/www.thinkbefore.eu/htdocs/wp-includes/functions.php on line 5535
АЎТАХІМІЯ – Think before you buy

Як выбраць бяспечныя сродкі па догляду за аўтамабілем?

У чым праблема?

У аўтахіміі не пазбегнуць выкарыстання некаторых небяспечных хімічных рэчываў, да прыкладу, нават самыя сучасныя сродкі ўсё яшчэ могуць утрымліваць раздражняльныя рэчывы. Тым не менш, важна засцерагчыся ад небяспечнага выкарыстання сродкаў па догляду за аўтамабілем. Пры кантакце з імі неабходна апранаць пальчаткі і ахоўныя сродкі для вачэй, пры распыленні пазбягаць удыхання, пажадана ажыццяўляць догляд за аўтамабілем на аўтамыйках, дзе забруджаная вада збіраецца і чысціцца.

Важнай прычынай, з-за якой варта задумацца, перш чым выбраць той ці іншы від аўтахіміі, з’яўляецца яго ўплыў на здароўе чалавека. Хоць уздзеянне асобнага віду хімічнага рэчыва можа быць даволі рэдкім і ў малых колькасцях, але вялікая колькасць розных відаў рэчываў стварае значны ўзровень уздзеяння на здароўе чалавека. У сапраўдны момант яшчэ невядома, наколькі небяспечна ўздзеянне адразу вялікай колькасці розных відаў хімічных рэчываў на чалавечы арганізм і навакольнае асяроддзе. Многія навукоўцы сцвярджаюць што працяглы «хімічны стрэс» пагаршае чалавечую імунную сістэму і з’яўляецца адной з прычын, па якой павялічваецца колькасць людзей, схільныхда розных алергічных рэакцый.

НЕБЯСПЕЧНЫЯ ХІМІЧНЫЯ РЭЧЫВЫ Ў АЎТАХІМІІ

Што такое аўтахімія?

Наступныя сродкі з’яўляюцца сродкамі па догляду за аўтамабілем (аўтахімія):

Шампунь: сродак для ачышчэння паверхні аўтамабіля, звычайна выкарыстоўваецца з вадой і губкай.

Лакі і паліролі: сродкі, прызначаныя для аднаўлення і паліроўкі лакавага пакрыцця аўтамабіля. Яны ўтрымліваюць шліфавальныя матэрыялы і надаюць аўтамабілю бляск. Звычайна наносяцца паліравальнай машынай альбо ўручную з дапамогай адмысловай губкі.

Цвёрды воск: сродак, які захоўвае лакавую паверхню аўтамабіля. Цвёрды воск звычайна наносіцца з дапамогай мяккай тканіны пасля чысткі і нанясення паліроля.

Сродак для мыцця шкла: мыйны сродак, які альбо наносіцца непасрэдна на лабавое шкло або іншыя шкляныя паверхні, альбо дадаецца ў ваду для ачышчэння лабавога шкла.

Сродак для мыцця колаў і дыскаў: такія сродкі выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад разнавіднасці дыскаў і колаў (алюмініевыя і дыскі з адмысловым пакрыццём часам патрабуюць спецыяльных сродкаў).

Сродак для мыцця салона: сродак, які выкарыстоўваецца для пластыкавых частак салона.

Маторныя ачышчальнікі: у сапраўдны момант мыйка матора ўжо не рэкамендуецца, так як доступ да многіх частках матора можа быць абцяжараны, акрамя таго некаторыя электронныя часткі могуць быць пашкоджаны вадой. Таму мыйных сродкаў для матора лепш наогул пазбягаць, гэтую разнавіднасць мыйных сродкаў мы не будзем разглядаць.

Уплыў на здароўе чалавека

РЫЗЫКА ДЛЯ ЗДАРОЎЯ ЧАЛАВЕКА

Аўтахімія ў асноўным выкарыстоўваецца спецыялістамі на станцыях мыйкі аўтамабіляў. Тут звычайна даступна спецыяльнае абсталяванне, у тым ліку сродкі індывідуальнай абароны, калі гэта неабходна. Работнікі аўтамыек рэгулярна падвяргаюцца ўздзеянню вялікіх порцый небяспечных хімічных рэчываў на працягу доўгага часу. Уладальнікі аўтасэрвісаў / аўтамыек нясуць юрыдычную адказнасць і абавязаны забяспечыць умовы, пры якіх работнік, выкарыстоўваючы сродкі для ўходу за аўтамабілямі, не пазнаў залішняй рызыкі.

Спажыўцы звычайна наносяць сродкі аўтахіміі на ўласныя аўтамабілі прама на вуліцы, дзе яны прыпаркаваны. Такія сродкі наносяцца ўручную, напрыклад, з дапамогай тканіны, і часта без прымянення спецыяльных сродкаў абароны, такіх як пальчаткі або ахоўныя акуляры. Уплыў сродкаў па догляду за аўтамабілем на чалавека залежыць ад таго, як часта і інтэнсіўна такая аўтахімія выкарыстоўваецца.

СУМЕСІ ХІМІЧНЫХ РЭЧЫВАЎ І ЎПЛЫЎ З ШМАТЛІКІХ КРЫНІЦ

Бо аўтахімія выкарыстоўваецца альбо для таго, каб выдаліць бруд з частак аўтамабіля, альбо для захавання лаку на паверхні аўтамабіля, асноўныя небяспечныя інгрэдыенты гэта растваральнікі, павярхоўна-актыўныя рэчывы, кіслоты і розныя віды дадаткаў.

Найбольш часта выкарыстоўваюцца растваральнікі ў сродках па догляду за аўтамабілем – гэта мінеральныя нафтавыя дыстыляты (ліграін, які змяшчае нафту; цяжкія, сярэднія і лёгкія фракцыі), якія могуць выклікаць рак і / або генныя мутацыі. Многія з растваральнікаў, напрыклад, ліграін, таксама ўяўляюць небяспеку пры ўдыху. Гэта азначае, што такія рэчывы могуць трапіць у ніжнія дыхальныя шляхі непасрэдна праз нос або рот і выклікаць сур’ёзныя лёгачныя пашкоджанні і / або запаленне. Іншая разнавіднасць рэчываў у таварах па догляду за аўтамабілем (у асноўным розныя віды спіртоў) можа прывесці да пашкоджання або раздражнення скуры і да сур’ёзных пашкоджанняў вачэй.

Такім чынам, кантакт са сродкамі па догляду за аўтамабілем праз скуру або пры ўдыханні можа выклікаць парушэнне здароўя, у залежнасці ад колькасці і працягласці ўздзеяння. Таму рызыка можа паўстаць пры любой разнавіднасці прымянення гэтых тавараў, калі аўтахімія ўдыхаецца (напрыклад, распыленне ўнутры салона аўтамабіля) альбо калі яна наносіцца ўручную і ўступае ў кантакт з скурай.

ШКОДА ДЛЯ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

У аўтасэрвісах і аўтамыйках адходы ў выглядзе сумесі аўтахіміі з вадой павінны быць сабраны і папярэдне апрацаваны (у прыватнасці алеі павінны быць вылучаныя) перад скідам ў каналізацыю. Дзе апынуцца рэчывы па догляду за аўтамабілем у канчатковым выніку падчас індывідуальнай мыйкі залежыць ад таго, дзе такая мыйка працуе і ад таго, ці збіраецца вада пасля мыйкі ў каналізацыю.

Аўтахімія можа ўтрымліваць рэчывы, якія валодаюць таксічнымі ўласцівасцямі для водных сістэм. Аднак выбарачны маніторынг 12 рэчываў паказаў, што большасць з іх толькі умерана таксічныя. Такім чынам, шкода навакольнаму асяроддзю ад выкарыстання аўтахіміі хутчэй за ўсё наносіцца даволі нізкая, тым больш, што вялікая частка выкідаў шкодных рэчываў адбываецца ў спецыяльных месцах (аўтамыйках, дзе вада збіраецца і папярэдне чысціцца).

Унізе змешчана табліца, якая тлумачыць уздзеянне некаторых хімічных рэчываў, што выкарыстоўваюцца ў аўтахіміі, на здароўе чалавека:

Назва

Растваральнікі

Небяспечнае хімічнае рэчыва

МетанолАктамецілцыклатэтрасілаксан

Мінеральныя нафтавыя дысцыляты (ліграін (нафта); цяжкія, сярэднія і лёгкія фракцыі)

Магчымы адмоўны ўплыў на здароўенавакольнае асяроддзе

Востратаксічны ў выпадку праглынання, можа выклікаць незваротнае ўздзеянне на здароўе чалавека; разбурае гарманальную і палавую сістэмы; востра таксічны ў выпадку праглынання або удыхання, можа выклікаць генетычныя мутацыі ці рак; можа выклікаць цяжкія лёгачныя парушэнні і / або запаленне; таксічнае ўздзеянне на водныя сістэмы з доўгатэрміновымі наступствамі

Аддушкі

Фталаты (дзіэцілгесілфталат), нітрамускус, паліцыклічны мускус (галаксалід, таналід)

Зніжае функцыянальнасць палавой сістэмы; шкодны для цяжарных; разбурае гарманальную сістэму, вызывае алергію

Павярхоўна-актыўныя рэчывы

АктамецілцыклатэтрасілаксанАкцілфенол (этаксілаты) Нанілфенол (этаксілаты)

Сніжае функцыянальнасць палавой сістэмы; шкодны для цяжарных; разбурае гарманальную сістэму, вызывае алергію

Рэкамендацыі!

  • Чытайце этыкеткі і вынікайце інструкцыям па бяспечным выкарыстанні: падчас выкарыстання насіце пальчаткі і абарону для вачэйВыбірайце сродкі без вышэйпералічаных хімічных рэчываў
  • Выбірайце сродкі, на якіх маецца агульнапрызнаная экамаркіроўка
  • Выбірайце сродкі , якія цалкам разлагаюцца
  • Вентыляцыя салона аўтамабіля і рэгулярная замена фільтра ў салоне дастатковыя для праветрання салона, таму няма патрэбы ў выкарыстанні араматызатараў і аддушек
  • Выкарыстоўвайце меншую колькасць сродкаў па догляду за Вашым аўтамабілем.