Як выкарыстанне шкодных рэчываў у бізнэсе можа быць зменшана?

23 і 24 кастрычніка 2018 года ў Рызе прадстаўнікі 17 еўрапейскіх краін абмяркуюць, якія механізмы найбольш эфектыўна дапамогуць прадпрыемствам скараціць выкарыстанне шкодных хімічных рэчываў у сваёй паўсядзённай дзейнасці.

Згодна з разлікамі кампаніі «Здаровыя працоўныя месцы для кіравання небяспечнымі рэчывамі», прыкладна 38% прадпрыемстваў у Еўропе штодня выкарыстоўваюць небяспечныя рэчывы. Такія рэчывы ўяўляюць сур’ёзную пагрозу для супрацоўнікаў і навакольнага асяроддзя, а таксама для спажыўцоў.

Ці неабходны змены для існуючых законаў? Магчыма, органы нагляду маюць патрэбу ва ўмацаванні і ўзмацненні жорсткасці кантролю за бізнэсам? Ці, можа быць, рашэнне ляжыць у маркетынгавых інструментах і прынцыпах кіравання бізнесам?
У семінары прымуць удзел прадстаўнікі розных бакоў  прадпрымальнікі, міжнародныя і нацыянальныя адказныя органы, супрацоўнікі па абароне правоў спажыўцоў, даследчыкі, бізнес-кансультанты змогуць ацаніць рызыкі і магчымасці кожнага механізму.
Ад Беларусі ўдзел у мерапрыемстве прыме выканаўчы дырэктар МГА “Экапартнёрства” Аліна Бушмовіч, якая каардынуе інфакампанію “Бяспечныя тавары, бяспечныя гарады” ў двух пілотных раёнах – Іўескім і Вілейскім. Інфакампанія праводзіцца пры падтрымцы Шведскага інстытута.

Складзеныя рэкамендацыі і высновы будуць даступны для ўсіх зацікаўленых бакоў пасля семінара і будуць апублікаваныя на сайтах: askreach.eu, fitreach.eu і nonhazcity.eu.
Міжнародны семінар «Заахвочванне і падтрымка прадпрыемстваў па мінімізацыі выкарыстання шкодных рэчываў» арганізаваны Рыжскай думай і Балтыйскім экалагічным форумам у рамках трох праектаў  LIFE AskREACH, LIFE Fit for REACH, NonHazCity  пры фінансавай падтрымцы праграм Еўрапейскага Саюза LIFE і INTERREG.