Ці бяспечныя дзіцячыя касметычныя сродкі, якія вы выбіраеце для сваіх дзяцей?
У чым праблема?
Многія прадукты догляду за дзецьмі ўтрымліваюць інгрэдыенты, якія валодаюць раздражняльным або алергенным дзеяннем, а таксама патэнцыйна канцэрагеннымі (тыя, што выклікаюць рак або разбураюць эндакрынную сістэму). Рэчывы, што разбураюць эндакрынную сістэму – гэта хімічныя рэчывы, якія парушаюць функцыі гарманальнай сістэмы і могуць выклікаць пухліны, рэпрадуктыўныя парушэнні, прыроджаныя і іншыя заганы развіцця. У выніку рэгулярнага кантакту, напрыклад, пры выкарыстанні касметычных прадуктаў для догляду за скурай, гэтыя шкодныя рэчывы могуць трапіць у арганізм. Чым больш хімічных рэчываў выкарыстоўваецца, тым больш верагоднасць таго, што яны акажуць шкодны ўплыў на здароўе. Таму карысна, калі гэта магчыма, абмежаваць кантакт з шкоднымі хімічнымі рэчывамі, якія знаходзяцца, напрыклад, у касметычных прадуктах.
Хоць большасць інгрэдыентаў касметычных прадуктаў паказана на пакаванні разам з іх тэхнічным найменнем, гэтыя тэрміны незразумелыя многім людзям. Мэтай гэтага кішэннага кіраўніцтва з’яўляецца тлумачэнне, на якое рэчыва / інгрэдыент варта звяртаць увагу і чаму.
Дзеці падвяргаюцца ўздзеянню небяспечных хімічных рэчываў рознымі шляхамі, не толькі з прадуктаў уходу за скурай і цацак, але таксама з тавараў паўсядзённага карыстання – адзення, прадуктаў харчавання, мэблі – і яны нашмат больш адчувальныя да ўздзеяння таксічных хімічных рэчываў, чым дарослыя. Іх імунная і нервовая сістэма працягваюць развівацца, а сістэмы дэтаксікаціі не цалкам функцыянальныя. Акрамя таго, скура дзяцей значна танчэй, чым скура дарослых, і бар’ерная функцыя скуры не да канца развітая. Такім чынам, арганізм дзяцей хутчэй назапашвае хімічныя рэчывы і павольней іх выводзіць, а іх органы і імунная сістэма менш абаронены ад хімічных нападаў. Яны асабліва адчувальныя да ўздзеяння разбуральнікаў эндакрыннай сістэмы, паколькі яны парушаюць агульнае развіццё арганізма.
ЧАМУ ДЗЕЦІ БОЛЬШ ПАДВЕРЖАНЫЯ НЕБЯСПЕЦЫ?
Уплыў на здароўе дзіцяці
Усе касметычныя прадукты, уключаючы прадукты догляду за дзіцем, падпадаюць пад дзеянне Еўрапейскага Рэгламенту касметыкі, які вызначае, якія інгрэдыенты з’яўляюцца забароненымі / дазволенымі да выкарыстання ў касметычных прадуктах і ў якіх канцэнтрацыях, і такія звесткі пра іх варта паказваць на пакаванні. Усе касметычныя інгрэдыенты павінны быць паказаны на прадуктах.
ЦІ ІСНУЮЦЬ ЗАКОНЫ, ЯКІЯ НАС АБАРАНЯЮЦЬ?
Маецца 26 алергенных духмяных рэчываў, якія разам з іх тэхнічнымі найменнямі варта паказваць на этыкетцы. Усе іншыя духмяныя рэчывы паказваюцца пад агульнай назвай «араматызуючыя рэчывы», або «аддушка», або «духмянае рэчыва». Абавязковая маркіроўка нанаінгрэдыентаў уступіць у сілу з ліпеня 2013 г. Аднак небяспека наначасціц для здароўя ў цяперашні час да канца не вывучана.Варта адзначыць, што тыя ж рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў прадуктах для дарослых, могуць выкарыстоўвацца і ў прадуктах догляду за дзецьмі.
Усё ж такі нарматыўныя акты, якія рэгулююць касметычныя прадукты, не забяспечваюць дастатковай абароны ад хімічнай небяспекі: у іх недастаткова ўвагі надаецца агульным праблемам камбінаванага і працяглага ўздзеяння малых доз небяспечных рэчываў і праблемах, звязаных з іх разбуральным дзеяннем на эндакрынную сістэму.
Рэкамендацыі!
- Менш значыць лепш! Паспрабуйце карыстацца прадуктамі ўходу за дзецьмі толькі тады, калі гэта неабходна.
- Пакуль незразумела, якую рызыку для здароўя і навакольнага асяроддзя нясуць прадукты, якія змяшчаюць наначасціцы. Да таго часу, пакуль не высветліцца, што нанаматэрыялы з’яўляюцца бяспечнымі, варта пазбягаць прадуктаў з інгрэдыентамі, маркіраванымі на этыкетцы «нана».
- Пазбягайце прадуктаў з наступнымі духмянымі рэчывамі, якія з’яўляюцца алергеннымі: цынамал, амілцынамал, гексілцынамал, цытрын (ліманен), лыналоол.
- Пазбягайце антыбактэрыйных прадуктаў (вільготных сурвэтак, якія ачышчаюць прадукты, дабавак для мыцця тканін і прадуктаў ачысткі паверхняў). Яны парушаюць нармальны баланс скуры, механізмы натуральнай абароны скуры і могуць выклікаць рэзістэнтнасць бактэрый. На прадукце павінна быць паказана, што ён валодае антыбактэрыйнымі ўласцівасцямі.
- Майце на ўвазе: калі прадукт называецца «натуральным», «зробленым з натуральных інгрэдыентаў» або «арганічным» – праверце інгрэдыенты, у прадукце можа быць шмат дадатковых сінтэтычных злучэнняў.
- Уважліва чытайце этыкеткі прадуктаў і параўноўвайце іх з паказаным на этыкетцы спісам небяспечных інгрэдыентаў. Калі прадукт называецца «прадуктам уходу за дзецьмі», гэта не абавязкова азначае, што яго інгрэдыенты менш небяспечныя, чым інгрэдыенты звычайных касметычных прадуктаў.