Як выбіраць касметычныя сродкі з менш небяспечнымі рэчывамі?

У чым праблема?

Касметычныя сродкі, такія як гелі для душа, дэзадаранты або зубная паста з’яўляюцца неад’емнай часткай вашага паўсядзённага жыцця. Важна, каб штодзённае карыстанне імі было бяспечным, так як яны прама кантактуюць са скурай і слізістымі, і іх інгрыдыенты праз скуру могуць трапіць у наш арганізм. Некаторыя сродкі выкарыстоўваюцца ў выглядзе апырсквальнікаў або аэразоляў і могуць пракрасціся ў арганізм пры дыханні.

Маецца вялікая колькасць сродкаў для ўходу за валасамі, скурай, ачышчэння і догляду за целам. Нават калі большасць інгрэдыентаў касметыкі паказана на пакаванні разам з іх тэхнічнымі назвамі, апазнаць бяспечныя тавары не заўсёды лёгка. Этыкеткі часта цяжка прачытаць, і яны могуць збіць з панталыку спажыўца.

ЦІ ДОБРА ВЫ АДНОСІЦЕСЯ ДА СВАЙГО ЦЕЛА?

Некаторыя інгрэдыенты валодаюць раздражняльным або алергенным дзеяннем або маюцца падазрэнні, што яны могуць разбураць эндакрынную сістэму (рэчывы, што разбураюць эндакрынную сістэму – гэта хімічныя рэчывы, якія парушаюць функцыі гарманальнай сістэмы і могуць выклікаць пухліны, рэпрадуктыўныя парушэнні, прыроджаныя і іншыя заганы развіцця).

Рэгулярны кантакт з шкоднымі рэчывамі, напрыклад, пры нанясенні касметычных сродкаў на скуру, можа прывесці да іх абсорбцыі ў арганізме. Чым больш хімічных рэчываў трапляе ў арганізм, тым большая верагоднасць іх уздзеяння на наша здароўе.


Пачырваненне, пухіры і сверб (зуд) скуры могуць быць першымі прыкметамі алергічнай рэакцыі на інгрэдыенты касметычных сродкаў. Спецыялісты дэрматолагі і алерголагі могуць вызначыць, якія менавіта рэчывы з’яўляюцца алергенамі. Вынікі гэтых даследаванняў варта запісаць і пры пакупцы касметычнай прадукцыі зверыць іх з этыкеткай тавару. Для таго, каб прадухіліць праблемы са здароўем, заўсёды варта пазбягаць некаторых араматычных рэчываў, кансервантаў або рэчыўных колераў (фарбай).

Усе касметычныя тавары падпадаюць пад дзеянне Тэхнічнага рэгламенту, прынятага Мытным саюзам ТР МС 009/2011 «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі», што вызначае, якія інгрэдыенты з’яўляюцца забароненымі / дазволенымі да выкарыстання ў касметычных прадуктах, у якіх канцэнтрацыях ‒ такія звесткі пра тавар трэба паказваць на пакаванні.

Склад касметычных тавараў павінен быць паказаны на этыкетцы (тары, ярлыку), а таксама паказваюцца ўмовы прымянення тавару і папярэджанні, абавязковыя да давядзенню спажыўцу: напрыклад, можа выклікаць алергічную рэакцыю, змяшчае бензафенон-3 (не патрабуецца, калі канцэнтрацыя бензафенон-3 складае 0,5% ці менш і ў выпадку, калі рэчыва служыць толькі для абароны прадукцыі), змяшчае фармальдэгід (калі ўтрыманне ў ёй фармальдэгіду перавышае 0,05%).

Інгрэдыенты паказваюць у парадку змяншэння іх масавай долі ў рэцэптуры, пры гэтым парфумерную (араматычную) кампазіцыю паказваюць як адзіны інгрэдыент без раскрыцця яе складу. Інгрэдыенты, якія прысутнічаюць у форме нанаматэрыялаў, павінны быць паказаны ў спісе інгрэдыентаў з указаннем пасля іх назвы ў дужках словы «нана» або «nano». Аднак небяспека наначасціц для здароўя ў цяперашні час да канца не вывучана.

Спіс інгрэдыентаў можа быць прадстаўлены альбо на дзяржаўным (-ых) або афіцыйнай мове (-ах) дзяржаў-членаў МС, у якіх ажыццяўляецца рэалізацыя парфумерна-касметычнай прадукцыі, альбо ў адпаведнасці з міжнароднай наменклатурай касметычных інгрэдыентаў (INCI) з выкарыстаннем літар лацінскага алфавіту.


АЛЕРГІІ ВЫЗЫВАЮЦЦА СКЛАДНІКАМІ КАСМЕТЫЧНЫХ СРОДКАЎ?

ЦІ ІСНУЮЦЬ ЗАКОНЫ, ЯКІЯ НАС АБАРАНЯЮЦЬ?

Уплыў на нашае здароўе

Рэгулярны кантакт з шкоднымі рэчывамі, напрыклад, адбываецца пры нанясенні касметычных сродкаў на скуру. Некаторыя інгрэдыенты валодаюць раздражняльным або алергенным дзеяннем або маюцца падазрэнні, што яны могуць разбураць эндакрынную сістэму (рэчывы, што разбураюць эндакрынную сістэму – гэта хімічныя рэчывы, якія парушаюць функцыі гарманальнай сістэмы і могуць выклікаць пухліны, рэпрадуктыўныя парушэнні, прыроджаныя і іншыя заганы развіцця). Пачырваненне, пухіры і сверб (зуд) скуры могуць быць першымі прыкметамі алергічнай рэакцыі на інгрэдыенты касметычных сродкаў. Для таго, каб прадухіліць праблемы са здароўем, адчувальным асобам варта пазбягаць такіх патэнцыйных алергенаў як араматычныя рэчывы, кансерванты або якія фарбавальныя рэчывы.

Рэкамендацыі!

  • Выбірайце сродкі з меншай колькасцю інгрэдыентаў. Выкарыстоўвайце менш касметычных тавараў. Асабліва праблематычнымі ў плане небяспечных інгрэдыентаў таварамі з’яўляюцца цёмныя перманентныя фарбы для валасоў, духі / духмяныя рэчывы, асвятляльнікі скуры. Пакуль незразумела, якую рызыку для здароўя і навакольнага асяроддзя нясуць сродкі, якія змяшчаюць наначасціцы. Да таго часу, пакуль не высветліцца, што нанаматэрыялы з’яўляюцца бяспечнымі, варта пазбягаць тавараў з інгрэдыентамі, маркіраванымі на этыкетцы «нана».

 

  • Калі вы пакутуеце ад алергіі, паспрабуйце пазбягаць рэчываў, якія іх ініцыююць, і чытайце этыкеткі. Людзі з алергіяй на араматызуючыя рэчывы павінны быць асабліва асцярожнымі ў гэтым стаўленні. Пазбягайце сродкаў наступнымі духмянымі рэчывамі, якія з’яўляюцца алергеннымі: цынамал, амілцынамал, гексілцынамал, ліманен, лыналоол.

 

  • Пазбягайце антыбактэрыйных сродкаў (вільготных сурвэтак, ачышчальных сродкаў, дабавак для мыцця тканін і сродкаў для ачысткі паверхняў). Яны парушаюць нармальны баланс скуры, механізмы натуральнай абароны скуры і могуць выклікаць рэзістэнтнасць бактэрый.

Экамаркіроўка касметыкі